Production


Page views since 2007-01-01: 1206351

Метады Зялёных Шляхаў

Асноўныя складнікі Зялёнага Шляху

1. Пазначаная галоўная вось - "backbone trail"

Галоўная вось злучае месцы, прывабныя з пункта погляду краязнаўства, прыроднай, культурнай і гістарычнай спадчыны. Уздоўж маршруту мяркуецца наяўнасць малой інфраструктуры - месцаў для адпачынку, шчытоў з інфармацыйнымі табліцамі адзінага ўзору з графічнымі картамі і лагатыпам маршруту. Веласіпедныя маршруты павінны праходзіць па дарогах з ушчыльненым пакрыццём і нізкай інтэнсіўнасцю руху аўтатранспарту. Паводле заходне-еўрапейскіх стандартаў, у ідэале, ўздоўж такога зялёнага маршруту павінны праходзіць адмыслова пракладзеныя веласіпедныя дарожкі, якія йдуць паралельна аўтатранспартнай магістралі і рух па якіх бяспечны для веласіпедыстаў.

 

2. Пазначаная сетка разнастайных тэматычных і лакальных сцежак.

Лакальныя маршруты і сцежкі, якія ўпісваюцца ў галоўную вось Зялёнага Шляху. Гэта веласіпедныя і пешыя, конныя сцежкі, водныя маршруты, лыжныя трасы, дарожкі для конных паездак на брычках і г.д. Яны носяць экалагічна-пазнавальны характар, служаць для адпачынку, вывучэння прыроднай і культурнай спадчыны.


3. Турпрадукт, які адпавядае прынцыпам устойлівага турызму.

На Зялёным Шляху прапаноўваецца спецыялізаваны турпрадукт для індывідаў і для турыстычных груп. Важнай часткай кожнай прапановы з'яўляецца друкаваная прадукцыя - карты і даведнікі.

4. Партнёрства ў рэгіёне і каардынатар маршруту.

Кожны Зялёны Шлях рэалізуецца групай партнёраў, якая складаецца з грамадскіх арганізацый, мясцовых органаў самакіравання і фірм. Партнёры падпісваюць дэкларацыю ўдзелу ў праекце і выбіраюць галоўнага каардынатара маршруту і лакальных каардынатараў (калі маршрут вялікай працягласці).

5. Мясцовыя ініцыятывы, мэтай якіх з'яўляецца ахова прыроднай і культурнай спадчыны

На Зялёным Шляху ўзнікаюць лакальныя ініцыятывы і грамадскія праекты, якія ажыццяўляюцца крэатыўнымі і зацікаўленнымі сваёй справай людзьмі - лідэрамі грамадскіх арганізацый, дзеячамі культуры, мастакамі, народнымі рамеснікамі, дзецьмі і моладдзю, настаўнікамі, прадпрымальнікамі і інш.

Этапы стварэння Зялёных Шляхаў

I этап: "арганізацыя"

  • Азначэнне ідэі маршруту (тэматыка, лейтматыў, геаграфічны ахоп),
  • Пошук партнёраў з трох сектараў: грамадскага, сацыяльнага і гаспадарчага,
  • Афармленне і падпісанне дэкларацыі супрацоўніцтва, якая ахоплівае распрацоўку праекту (см. прыклад дэкларацыі ў рамцы),
  • Выбар каардынатара маршруту і лакальных каардынатараў (каардынатараў адрэзкаў маршруту, калі ён вялікай працягласці),
  • Выбар назову маршруту і распрацоўка лагатыпа,
  • Падрыхтоўка канцэпцыі развіцця маршруту,
  • Апрацоўка турыстычнага аўдыту пры кансультатыўнай дапамозе партнёраў (інвентарызацыя прыродных і культурных славутасцяў, аб'ектаў мастацкай і пазнавальнай каштоўнасці, турыстычнай базы, вырабаў народных здабыч і грамадскіх ініцыятыў).

II этап: "візуалізацыя"

  • Распрацоўка тэхнічнага праекту пазначэння маршруту,
  • Падлучэнне да партнёрства мясцовых органаў самакіравання, у тым ліку прадстаўнікоў улады з гарадоў, размешчаных на маршруце,
  • Пошук фінансавых рэсурсаў на пазначэнне маршруту,
  • Пазначэнне галоўнай восі маршруту і тэматычных лакальных сцежак

(пазначэнне напрамкаў, а таксама размяшчэнне інфармацыі, з выкарыстаннем лагатыпа Зялёнага Шляху).

III этап: "пасоўванне і распаўсюджванне турыстычнага прадукта"

  • Апрацаваць ідэі па стварэнні камерцыйных прапаноў/турыстычнага прадукта на маршруце, з падзелам рынку на сегменты,
  • Пошук партнёраў з турыстычнай галіны - стварэнне турпрадукта і яго прапанова на рынку,
  • Падрыхтоўка, выданне і распаўсюджванне інфармацыйна-рэкламных матэрыялаў (карты, даведнікі, інфарматары, вэб-сайты) - на пачатковым этапе самае галоўнае - КАРТА МАРШРУТУ і ВЭБ-САЙТ (!).

IV этап: "падтрымка мясцовых ініцыятыў"

  • Забеспячэнне фінансавання мясцовых праектаў, накіраваных на ахову прыроднай і культурнай спадчыны - ЗЯЛЁНЫ ШЛЯХ ПАВІНЕН БЫЦЬ НАСЫЧАНЫ ЛАКАЛЬНЫМІ ІНІЦЫЯТЫВАМІ, якія ажыццяўляюцца мясцовымі супольнасцямі (гэта з'яўляецца адной з яго галоўных асаблівасцяў). Найболей папулярнымі мясцовымі ініцыятывамі на Зялёных Шляхах з'яўляюцца: культурныя і мастацкія святы, галерэі і крамы, дзе прадаюцца вырабы народнай творчасці, майстар-класы рамеснікаў, экамузеі, куткі прыроды ў школах, цэнтры экалагічнага навучання і г.д.

V этап: "стварэнне інфраструктуры на маршруце"

  • Стварэнне малай інфраструктуры на маршруце - месцаў для адпачынку, інфармацыйных цэнтраў, шчытоў і г.д.,
  • Падлучэнне ўладальнікаў гасцінічнай і гастранамічнай базы на маршруце да ініцыятыў;
  • Заклік прадстаўнікоў турыстычнай галіны да атрымання зялёных сертыфікатаў і падвышэнню якасці і ўзроўня абслугоўвання.
  • МЭТАНАКІРАВАНА: пошук фінансавых магчымасцяў для паэтапнага будаўніцтва дарожак, неперасякальных з аўтамабільным рухам, з якіх будзе складацца галоўная вось маршруту. У першую чаргу варта патурбавацца аб адрэзках маршруту, якія праходзяць праз вялікія гарады.

Фота-галерэя


Сетка Зялёных Шляхаў у Беларусі











DG-Environment
Фотаздымкі, тэкст: Дамініка Зарэба, Валерыя Кліцунова, Алена Ветрава, Цiмур Крoлл | Малюнкі: Івона Сівэк-Фронт
Праект "Зялёныя Шляхі для Беларусі" быў ажыццёўлены Польскім Фондам Еўрапейскага Партнёрства і Беларускай Асацыяцыяй "Агра і Экатурызм" пры падтрымцы і фінансаванні Праграмай Польскай Дапамогі Міністэрства Замежных Спраў Рэспублікі Польшча ў 2006 годзе.
Strona stworzona przez: strony internetowe, prezentacje multimedialne