КРАЙ ЖОЎТЫХ ГАРЛАЧЫКАЎ І СІВЫХ ВАЛУНОЎ


Апісанне маршруту
Гэты маршрут даўжынёй 155 км, адрасаваны ў першую чаргу аматарам беларускай традыцыйнай этнаграфіі і фальклору, а таксама для актыўнага адпачынку і для перамяшчэння паміж пунктамі прызначэння на роварах, з лакальнымі пешымі экалагічнымі сцежкамі, і магчымасцю лодкавых экспедыцый.
Галоўная вось маршруту ўтварае кальцо Лепель - Барсукі – Латгалічы – Красналукі - Валасовічы - Лепель (велатраса з пунктамі прыпынку для адпачынку і сілкаванні ў месцах, якія валодаюць прыроднымі, гістарычнымі і культурнымі славутасцямі, і лакальнымі ініцыятывамі, звязанымі з беларускімі абрадавымі традыцыямі і фальклорам).
Паэтычны назоў маршруту “Край Жоўтых Гарлачыкаў і Сівых Валуноў” асацыюецца з гістарычнымі і прыроднымі асаблівасцямі Лепельскага рэгіёна.Старажытныя балты ўвасобілі прыгажосць гэтага рэгіёну ў рамантычнай назве свайго селішча "Лепель" або "Жоўтыя гарлачыкі". Гэта паказвае, што маршрут будзе засноўвацца на прыродных славутасцях, і адначасова мець экатурыстычную скіраванасць.Лагатып, распрацаваны мясцовай мастачкай Галiнай Жураулёвай, творча аб'ядноўвае гэта і сімвалізуе раўнавагу ў развіцці турызму ў рэгіёне.
Асноўныя турыстычныя аб'екты і гарады на маршруце (прыродная і культурная спадчына)
Гарадзішча балтыйскіх плямёнаў І-ІV стст. на абтоку Лепельскага возера, наадварот Старога Лепеля
- Каменныя крыжы ў Старым Лепелі
- "Дрэва шчасця" і месцы гнездавання шэрай чаплі ў в. Акона
- Палсвіж – Старае Лядна – Люшкіна – в. Тадуліна - 5 км
- В. Валасовічы – в. Таронкавічы (агляд камянёў - культавых сімвалаў дахрысціянскіх пор, будынкі бровару канца ХІХ ст., сярэднявечных могілкаў
- В. Гогалеўка - "Змеяў камень"·
Старадаўняе беларускае начынне
Агляд экспазіцыі прадметаў народнага побыту, сабранай мясцовайэнтузіясткай. Прыватны музей побыту жыхароў Лепельшчыны канца ХІХ – пач. ХХ ст. в. Стары Лепель·
«Аканіца»
Праслухоўванне канцэрту аўтэнтычных песень у выкананні мясцовага фальклорнага ансамбля "Аканіца" (і магчымы ўдзел) вёска Акона
“Жаніцьба Цярэшкі”
Выкананне каляднай абрадавай гульні "Жаніцьба Цярэшкі" і ўдзел гасцей у гэтай гульні
Жыхары вёскі Аношкі
“Люкшына”
Наведванне сялянскай фермерскай гаспадаркі "Люкшына", якая знаходзіцца на стадыі развіцця па старабеларускім звычаі і будзе прызначана для прыёму турыстаў
Асноўныя характэрыстыкі маршруту
Галоўная вось маршруту (каьцо з акружнасццю каля 155 км): Лепель – Стары Лепель – Селішча – Акона – Барсукі – Юшкі – Вілы – Аношкі – Замошша – урочышча Добрая Вада – Латыгалічы – Красналукі Гогалеўка – Валасовічы – Палсвіж – Лепель – гэта велатраса пазначана зялёным колерам.
Водны шлях па рацэ Эса (каля 20 км) пазначаны сінім колерам.
Працягласць - 155 км
Пакрыццё – у асноуным асфальт
Лясныя дарогі/ вясковыя дарогі - 10 %
Спакойныя асфальтавыя дарогі - 90 %
Асноўныя карыстальнікі:веласіпедысты, пешаходы, байдарачнікі
Транспартнае ўзаемадзеянне з маршрутам (сувязь з бліжэйшымі гарадамі праз сродкі грамадскага транспарту /цягнік, аўтобус):Аўтобусы мясцовых напрамкаў на Полацк, Лепель
Размяшчэнне турыстаў:
агратурыстчныя сядзібы
Інфармацыя ў Інтэрнэце: www.ruralbelarus.by, http://www.holiday.by
Карты і даведнікі (на ангельскай або толькі на мясцовай мове):
Каталог “Greenways in Belarus” /Зялёныя Шляхі ў Беларусі/ з апісаннем лакальных маршрутаў і матэрыялам па сядзібах.
Кантакты з арганізацыяй, якая кіруе маршрутам
Маханенка Вольга (каардынатар маршруту), гаспадыня сядзібы “Прыазёрная”
Віцебская вобл., Лепельскі раён, в. Стары Лепель
тэл.: 8-02132-4-17-73, мабільны тэлефон: 8-0295-97 00 36, e-mail: lepel2000@yandex.ru
Грамадскае Аб’яднанне “АГРА- І ЭКАТУРЫЗМ”
Адрас: вул. Дуніна-Марцінкевіча 6, г. Мінсктэл.: 2510076, 2522781
Старонка ў Інтэрнэце: www.ruralbelarus.by